| Вес | 380 г |
|---|---|
| Габариты | 21 × 29 см |
| Автор | |
| Перевод | |
| Издательство | |
| Год издания | |
| Язык | |
| Жанр | |
| Обложка |
Лета Гармана. Стыян Холе
14,00 руб.
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з «чужога часу» і прывозяць кожнае лета з сабою «раматус, артрыт і міндальны пірог». Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Знакаміты нарвежскі пісьменнік і ілюстратар Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.
Гэтая кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах для дзяцей, уключаючы самую прэстыжную – Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моў свету.
44 с. : іл.
ISBN 978-985-7165-79-7
В наличии
