Вес | 530 g |
---|---|
Габариты | 17 × 21 cm |
Автор | |
Издательство | |
Год издания | |
Язык | |
Жанр | |
Обложка |


Палескія рабінзоны. Янка Маўр
33,00 руб.
Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвашло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч.
«Палескія рабінзоны» — аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў цярпяць «караблекрушэнне» падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі.
Кніга будзе цікавай дзецям ад 8–10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі).
Ілюстрацыі: Лізавета Лянкевіч — беларуская мастачка, графік. За ілюстрацыі і афармленне кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука» ў 2018 годзе атрымала прэмію Цёткі. «У дзяцінстве мы ўсёй сям’ёй хадзілі ў паходы і падоўгу жылі на прыродзе, таму праца над “Палескімі рабінзонамі” вярнула мяне ў тыя часы. Гэтыя цёплыя ўспаміны дазволілі мне лепш прасякнуцца духам прыгодаў і стварыць ілюстрацыі, якія дапамогуць вам разам з героямі павандраваць па таемных кутках Палесся».
344 с.
ISBN 978-985-15-5057-5
В наличии