У кнізе сабраны яскравыя прыклады беларускіх купальскіх песень, размеркаваных паводле этапаў святкавання: «Песні на збор зёлак і завіванне вянкоў», «Песні на збор грамады», «Песні вакол вогнішча», «Песні на пусканне вянкоў» і іншыя.
Акрамя песень, у спеўніку вы знойдзеце апісанні і гісторыю твораў, ноты, аўдыёдадатак, інструкцыі па правядзенні Купалля, сцэнар і асноўныя этапы свята. Выданне падрыхтавана на дзвюх мовах — беларускай і англійскай.
70с.
ISBN 978-83-980074-4-3
