Зборнік змяшчае раздзелы: “Даследаванні”, “Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас”, “З рукапіснай спадчыны”, “Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў”, “З Калекцыі фальклорных запісаў”. Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням ролі фальклорнага руху ў фарміраванні нацыянальнай ідэі, вуснай гісторыі Другой сусветнай вайны, вынаходніцтва традыцый, даследуюцца розныя аспекты міфалогіі, народнай Бібліі, асобны акцэнт зроблены на праблемах жанравага размежавання беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных прыказак, песень, легенд і былічак.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
