У кнізе “Вітаўты і Вітарты: двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе”
прапануецца 180 імёнаў для сучаснай рэнавацыі.
Якія пытанні ставіць аўтар:
"Чаму для народу важна мець свой аўтэнтычны іменнік, сваю іменную прастору?
Якія імёны можна лічыць за сапраўды тутэйшыя, сугучныя з іменнікам нашых
далёкіх продкаў?
Адкуль можам сёння браць гэтыя імёны, з якіх крыніцаў яны аднаўляюцца?
Чаму нашы продкі так упадабалі двухасноўныя імёны, якую функцыю мелі гэтыя
імёны?
Якія былі структурныя тыпы гэтых імёнаў, на якой тэрыторыі яны ў
старажытнасці былі распаўсюджаныя?
У гэтай кнізе – адказы на гэтыя пытанні, а таксама і 180 мілагучных імёнаў, што
прапаноўваюцца да рэнавацыі ў наш час.
