Автор | |
---|---|
Издательство | |
Год издания | |
Язык | |
Обложка |
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маей Беларусі. Кніга 2. Уладзімір Цвірко
23,40 руб.
Перад чытачом вынік шматгадовых вандраванняў аўтара па абшарах нашай краіны, яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. У выніку з’явіўся аўтарскі праект для падарожнікаў, які змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з 252 турыстычных маршрутаў мае дзесяць пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін для аднаго з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут на адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам.
У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі архітэктурнай спадчыны, пабудаваныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта даніна памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і захоўваць усім грамадствам.
Да ўвагі паважанага чытача – наступныя маршруты: па Гродзенскай вобл. – Радунь, Гнезна, Вострава; па Мінскай вобл. – Душкава і Сноў; ад Брэсцкай вобл. – Ружаны, Лыскава, Пружаны; Віцебскую вобл. Прадставяць маршруты Віцебск—1 і Віцебск—2.
У рубрыцы тэматычныя маршруты – вандроўка па мясцінах, дзе жыў і працаваў Напалеон Орда. Другі маршрут прысвечаны крыніцам.
56 с.
ISBN 978-985-7303-73-1
В наличии