Вес | 160 g |
---|---|
Габариты | 16,5 × 12 cm |
Автор | |
Издательство | |
Год издания | |
Язык | |
Жанр | |
Обложка |
Змарагды кроз. Сяргей Астрэйка
13,00 руб.
Сяргей Астрэйка (1912-1937) – таленавіты беларускі паэт міжваеннага пакалення. Багатая, маляўнічая метафарыстыка разам з сапраўднай моўнай “паліфаніяй” вызначаюць адметны стыль аўтара, чые паэмы “Змарагды кроз” і “Бенгалія” атрымалі высокія ацэнкі сучаснікаў.
Першая з іх уяўляе з сябе рамантычна-філасофскі роздум С. Астрэйкі над шляхамі развіцця роднага краю, другая прысвечана вызваленчаму руху бенгальскага народа ў часы каланіяльнай залежнасці.
Пры жыцці паэт, які стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, так і не паспеў выдаць ніводнай кнігі; няшмат у яго было і публікацый у друку.
Сёння ўпершыню пад адной вокладкай сабраныя амаль усе вядомыя на гэты момант творы Сяргея Астрэйкі – вершы, паэмы, а таксама газетныя нататкі і часопісныя артыкулы.
216 с.
ISBN 978-9-8572-0978-1
Нет в наличии