Автор | |
---|---|
Издательство | |
Год издания | |
Язык | |
Обложка | |
Жанр |
Чалавек ідзе. Янка Маўр
19,00 руб.
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.
Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі «Чалавек ідзе», якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестселерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка…
Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра «Слёзы Тубі», «Лацароні», «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка», «Бярозавы конь»…
176 с.
ISBN 978-985-15-5784-0
В наличии