| Автор | |
|---|---|
| Издательство | |
| Год издания | |
| Язык | |
| Обложка | |
| Жанр |
Дзве душы. У чым яго крыўда? Максiм Гарэцкi
21,00 руб.
Максім Гарэцкі — геній айчыннай літаратуры, якога параўноўваюць з Рэмаркам. Але дакументальна-мастацкі дзённік нашага класіка «На імперыялістычнай вайне» пабачыў свет на некалькі гадоў раней, чым славуты раман «На Заходнім фронце без перамен».
Аднак у 1930 годзе Максім Гарэцкі, які ставіў перад сабой звышзадачу «падняць беларуса да ідэальнага чалавека», быў абвінавачаны ў нацыяналізме, а пазней расстраляны. На дзесяцігоддзі імя пісьменніка трапіла пад забарону, а яго творы былі даступныя толькі «літаратуразнаўцам» у цывільным.
Аповесць «Дзве душы» — адна з вяршыняў творчасці майстра. У ёй няма гераізацыі народа і ягоных правадыроў у гады грамадзянскай вайны. Галоўнаму герою Ігнату Абдзіраловічу не па дарозе з новай уладай. Перавыдаць «крамольную» аповесць удалося толькі ў 1990 годзе.
256 с.
ISBN 978-985-15-6398-8
В наличии




