| Автор | |
|---|---|
| Издательство | |
| Год издания | |
| Язык | |
| Обложка | |
| Жанр |
Калыханка для Мінска. Кацярына Гліністая
26,00 руб.
Мінск – горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок – Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім – з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай?
Значыць, абярэжнік спраўляецца за сваёй задачай. Але спакойныя часы не вечныя: пасля стагоддзяў зацішша ў мінскіх водах Свіслачы прачынаецца старадаўняе зло. І менавіта малады абярэжнік аказваецца тым адзіным, хто здольны спыніць смяротную пагрозу. Але на што ён гатовы пайсці, каб выратаваць горад, які гучыць у яго сэрцы? Ці гатовы ён рызыкнуць сяброўствам? Магіяй? А можа, і самім сабой?
ISBN 978-985-15-6312-4
240 с.
В наличии
