| Автор |
Айкан Ніка, Асокіна Ганна, Блохіна Таццяна, Гарачка Аляксандра, Гарбачова Настасся, Гліністая Кацярына, Дуброўская Мар'яна, Захарэвіч Ануша, Кучынская Алёна, Лісоўская Алеся, Ляхавец Яўгенія, Малікава Віка, Палікарпава-Гілевіч Ія, Стрынгель Кацярына, Тэн Кацярына |
|---|---|
| Издательство | |
| Перевод |
Владыка Яна, Грыб Паліна, Давыдоўская Наталля, Зінкевіч Ірына |
| Язык | |
| Обложка | |
| Жанр |
(Ня)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў. Калектыў аўтараў таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка»
28,00 руб.
сякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так…
У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з’явамі… Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
«(Ня)чысты Мінск» — гэта цуд, які магчымы толькі там, дзе сустракаюцца любоў да горада і майстэрства пісьменнікаў. Сапраўдная магія, вытканая з шэпту вуліц, памяці дамоў ды ўмення заўважаць водгукі містычнага. Гэта падарожжа назаўжды зменіць горад для вас, з самай першай старонкі. Таленавіта, разнастайна, містычна і кранальна — усё, каб яшчэ больш палюбіць Мінск (і літаратуру) усім сэрцам.
Яна Міа, пісьменніца
304 с.
ISBN 978-985-15-5955-4
В наличии
