Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, абсурд і анекдатычнасць аздобленыя атмасфернымі ілюстрацыямі.
«Наступны прыпынак — Камароўскі рынак!»
Вось і падкаціў тралейбус № 29, транс-мінскі маршрут. У яго салоне добраахвотна-прымусовым парадкам збіраюцца мінчане, каб, пазіраючы на звыклыя краяві ды, падумаць уголас або гучна выказацца сабе пад нос, прыкінуўшыся пухнатым зайцам, пракампасціраваць мазгі. Слухай — і пачуеш яго дакладнасць. Вастрыню. Касамозгасць. Меланхолію. Радасць існавання.
Асцярожна, дзверы адчыняюцца.
44с.
ISBN 978-985-7334-51-3
