Класік беларускай дзіцячай літаратуры Янка Маўр большую вядомасць мае як аўтар прыгодніцкіх аповесцей. Яго «Палескія рабінзоны», якія, пачынаючы з 1930 года, выдаваліся дзясяткі разоў, перакладзены на многія мовы народаў свету, – у тым ліку на кітайскую. Не меней прыцягальнымі з’яўляюцца апавяданні Янкі Маўра. І тыя, што напісаны пра Вялікую Айчынную вайну, у якіх дзіцячае сэрца балюча адгукаецца на самыя драматычныя падзеі і з’явы.
Выданне кнігі апавяданняў Янкі Маўра прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
79 с.
ISBN 978-985-01-1892-9
