• BE
  • RU
Меню
+375 29 645-20-55
+375 17 234-48-64
  • BE
  • RU
Кніжная шафа
+375 29 645-20-55
+375 17 234-48-64
  • Книги
  • Арт
  • Оплата и доставка
  • Блог
  • Мероприятия
  • Про нас
  • Подкаст
Вход / Регистрация
ВойтиСоздать аккаунт

Забыли пароль?
0 Избранное
0 товары / 0,00 руб.
г. Минск, пр. Дзержинского, д.9
(вход со двора возле 5-го подъезда)
Вход / Регистрация
0 Избранное
0 товары / 0,00 руб.
Кніжная шафа
Продано
Увеличить
Финское солнце. Ильдар Абузяров 13,60 руб. 6,80 руб.
Назад к книгам
Анималиум. Кейти Скотт и Дженни Брум 60,20 руб.

Часопіс Дзеяслоў №1 (104) — 2020

7,50 руб.

Адкрывае часопіс паэма Уладзіміра Някляева “Вавукі”, напісаная ў шведскім Лундзе, дзе паэт цяпер жыве.

Таксама ў паэтычнай частцы – вершы Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, Міколы Гіля, Анатоля Брусевіча, Вадзіма Кораня.

Празаічная частка нумару пачынаецца з аповесці галоўнага рэдактара “Дзеяслова” Барыса Пятровіча “Пуцявіна”. Аповесць пісалася праз трыццаць год пасля паездкі аўтара на Сахалін і ёсць працягам аповесці “Пуціна”. Цікава, што ў канцы гэтага твора, як і ў выпадку з паэмай Някляева, пазначана шведская лакацыя – горад Вісбю.

У нумары друкуецца пачатак яшчэ адной аповесці – “Нашчадкі казённага лёсу” Віктара Казько, прысвечанай няпростаму кону пасляваеннага пакалення бязбацькавічаў.

Аматараў прозы лютаўскі “Дзеяслоў” парадуе таксама “Вясковымі гісторыямі” Міхася Зізюка, апавяданнем Леаніда Левановіча “Пчаліная вернасць”, а таксама – апавяданнем Ксеніі Крывецкай “Нарадзіцца нанова” (рубрыка Дэбют).

Рубрыка Пераклады прадстаўленая вершаванымі нізкамі двух украінскіх паэтаў – мэтра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны Дзмітра Паўлычкі ў перакладзе Міхася Скоблы, а таксама – “менскім цыклам” Вячаслава Лявіцкага, паэта, вядомага менскай публіцы па нядаўнім фэсце “Вершы на асфальце” (пераклад Сержа Мінскевіча).

У рубрыцы Словы – гутарка з італьянскім літаратарам Альда Анараці “пра італьянскую літаратуру і не толькі”, у якой беларускі чытач пабачыць процьму паралеляў з сітуацыяй нашага літаратурнага працэсу.

Рубрыка Кантэкст. “Вялікае Княства паэзіі Алеся Разанава” (пераклад Галіны Лінкевіч). Сведчанні літоўскіх калегаў пра кнігу “Літоўскія пункціры”, напісаную Разанавым ад пачатку па-літоўску.

Валянцін Акудовіч працягвае друкаваць свае ўспаміны. Гэтым разам спадар Валянцін распавядае пра гісторыю паўставання першага беларускага філасофскага часопіса “Фрагменты”.

Таксама ў нумары: старонкі з новай кнігі Альжбеты Кеды, малюнкі з дзяцінства Кастуся Тарасава, штрыхі да творчага партрэта Алеся Ксёндзава і гутарка Уладзіміра Сіўчыкава з мастаком, рэпрадукцыі твораў якога ўпрыгожылі вокладку 104-га “Дзеяслова”.

У рубрыцы Кнігапіс – рэцэнзія Эдуарда Дубянецкага на кнігу Святланы Явар “Дзівосны сад”, а таксама – водгук Леаніда Галубовіча на кнігу літаратурнай крытыкі Паўла Абрамовіча “Мой спосаб чытання”, якая нядаўна пабачыла свет у бібліятэчцы “Дзеяслова”.

Традыцыйна завяршае нумар агляд кніжных навінак Дзеяпіс.

246 с.

ISSN 2076-1309

Нет в наличии

Добавить в избранное
Категории: Дзеяслоў, Журналы, Книги
Поделиться:
  • Детали
Детали
Вес 430 g
Габариты 26 × 17 cm
Год издания

2020

Язык

Белорусский

Обложка

Мягкая

Подпишитесь на наши новости!

  • Книги
  • Арт
  • Оплата и доставка
  • Блог
  • Мероприятия
  • Про нас
  • Подкаст

Свяжитесь с нами

  • Telegram
  • VK
  • Instagram
  • Twitter
  • Facebook
  • Mail

Телефоны

+375 29 645-20-55 (Telegram, Viber)

+375 17 234-48-64

E-mail

shafaminsk@gmail.com

Работаем:

пн.–пт. : 12:00 – 19:00
сб.: 12:00 – 18:00

г. Минск, пр. Дзержинского, д. 9
(вход со двора возле 5-го подъезда)

Частное предприятие "Книжный шкаф"
Юридический адрес: г. Минск, пр. Дзержинского, д. 9, пом. 1020
Зарегистрирован в Торговом реестре 04.05.2022 г., номер 533118
Зарегистрирован в Государственном реестре издателей, изготовителей и распространителей печатных изданий Республики Беларусь в качестве распространителя печатных изданий за №3/962 25.05.2015 г.
УНП: 192438128

логотипы-для-футера-цветные-на-прозрачном-фоне-139

© 2023 Кніжная шафа. Все права защищены

Illustrated by Tatiana Vitenkova. 2015 - 2022
  • Книги
  • Арт
  • Оплата и доставка
  • Блог
  • Мероприятия
  • Про нас
  • Подкаст
  • Избранное
  • Вход / Регистрация

Войти

Закрыть

Забыли пароль?

Ещё не зарегистрированы?

Создать аккаунт